Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 29.04.2024
Национальный центр правовой информации Республики Беларусь

УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 жніўня 2018 г. № 308

Аб афіцыйных геральдычных сімвалах

У мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый Міністэрства адукацыі пастанаўляю:

1. Заснаваць:

эмблему Міністэрства адукацыі;

флаг Міністэрства адукацыі.

2. Зацвердзіць:

Палажэнне аб эмблеме Міністэрства адукацыі, яе апісанне і выяву (прыкладаюцца);

Палажэнне аб флагу Міністэрства адукацыі, яго апісанне і выяву (прыкладаюцца).

3. Фінансаванне расходаў на выраб заснаваных дадзеным Указам афіцыйных геральдычных сімвалаў ажыццяўляць за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне Міністэрства адукацыі, і іншых крыніц у адпаведнасці з заканадаўствам.

4. Дадзены Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

 

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

А.Лукашэнка

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
07.08.2018 № 308

ПАЛАЖЭННЕ
аб эмблеме Міністэрства адукацыі

1. Эмблема Міністэрства адукацыі (далей – эмблема) з’яўляецца адметным знакам Міністэрства адукацыі.

2. Выява эмблемы размяшчаецца на флагу Міністэрства адукацыі, афіцыйным сайце ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт, ганаровых граматах Міністэрства адукацыі і падзяках Міністра адукацыі.

3. Выява эмблемы можа выкарыстоўвацца на друкаванай, інфармацыйнай, сувенірнай, кіна-, відэа-, фота- і іншай прадукцыі, якая вырабляецца для патрэб Міністэрства адукацыі, органаў і арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, структурных падраздзяленняў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія забяспечваюць рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, устаноў адукацыі, а таксама ў іншых выпадках, якія не супярэчаць заканадаўству.

4. Выява эмблемы можа размяшчацца ў службовых кабінетах Міністра адукацыі, яго намеснікаў, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў Міністэрства адукацыі і іншых месцах, якія вызначаюцца Міністрам адукацыі.

5. Дапускаецца ўзнаўленне выявы эмблемы ў каляровым, чорна-белым і аб’ёмным варыянтах.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
07.08.2018 № 308

Апісанне эмблемы Міністэрства адукацыі

1. Эмблема Міністэрства адукацыі ўяўляе сабой круг цёмна-сіняга колеру з аблямоўкай цёмна-сіняга колеру, абведзенай кантамі серабрыстага колеру.

2. У верхняй частцы круга знаходзіцца выява сонца залацістага колеру, на дыску якога размешчаны Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь. Ад сонца паралельна яго праменям разыходзяцца прамені светла-сіняга колеру. У ніжняй частцы круга – стылізаваная выява разгорнутай кнігі, верхнія старонкі якой зялёнага колеру, ніжнія – серабрыстага. Сонца і кніга ўтвараюць стылізаваную выяву кветкі, пад лістамі якой размешчана насенне зялёнага колеру.

3. У верхняй частцы аблямоўкі размешчаны надпіс «МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» серабрыстага колеру, у ніжняй – беларускі арнамент серабрыстага колеру.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
07.08.2018 № 308

Выява эмблемы Міністэрства адукацыі (каляровая)

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
07.08.2018 № 308

Выява эмблемы Міністэрства адукацыі (з перадачай колеру ўмоўнай шафіроўкай)

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
07.08.2018 № 308

ПАЛАЖЭННЕ
аб флагу Міністэрства адукацыі

1. Флаг Міністэрства адукацыі (далей – флаг) з’яўляецца яго афіцыйным геральдычным сімвалам.

2. Флаг можа размяшчацца на будынках Міністэрства адукацыі, органаў і арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, структурных падраздзяленняў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія забяспечваюць рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, устаноў адукацыі, а таксама ў службовых кабінетах Міністра адукацыі, яго намеснікаў, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў Міністэрства адукацыі і іншых месцах, якія вызначаюцца Міністрам адукацыі.

Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, флага Міністэрства адукацыі і іншых флагаў іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 года «О государственных символах Республики Беларусь».

3. Выява флага можа выкарыстоўвацца на друкаванай, інфармацыйнай, сувенірнай, кіна-, відэа-, фота- і іншай прадукцыі, якая вырабляецца для патрэб Міністэрства адукацыі, органаў і арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, структурных падраздзяленняў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія забяспечваюць рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, устаноў адукацыі, а таксама ў іншых выпадках, якія не супярэчаць заканадаўству.

4. Флаг можа выкарыстоўвацца падчас дзяржаўных свят і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, а таксама пры правядзенні культурных і спартыўных мерапрыемстваў.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
07.08.2018 № 308

Апісанне флага Міністэрства адукацыі

Флаг Міністэрства адукацыі ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча цёмна-сіняга колеру з суадносінамі бакоў 1:2. У цэнтры вонкавага і адваротнага бакоў палотнішча размешчана эмблема Міністэрства адукацыі дыяметрам 3/4 шырыні палотнішча.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
07.08.2018 № 308

Выява флага Міністэрства адукацыі (каляровая)

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
07.08.2018 № 308

Выява флага Міністэрства адукацыі (з перадачай колеру ўмоўнай шафіроўкай)

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.