![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
20 студзеня 2001 г. № 70
Аб узнагароджанні В.І.Гапеева Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую добрасумленную працу на чыгуначным транспарце і вялікі асабісты ўклад у яго развіццё ўзнагародзіць начальніка транспартнага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Гапеева Васіля Іванавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.