![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
3 сакавіка 2003 г. № 292
Аб камандзіраванні І.І.Авіна ў г. Вену (Аўстрыйская Рэспубліка) і У.А.Гошына ў г. Брусель (Каралеўства Бельгія)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць:
з 9 па 14 сакавіка 2003 г. у г. Вену (Аўстрыйская Рэспубліка) першага намесніка Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Авіна Івана Іванавіча для ўдзелу ў Міжнароднай канферэнцыі па бяспечнасці радыеактыўных крыніц;
з 10 па 13 сакавіка 2003 г. у г. Брусель (Каралеўства Бельгія) намесніка Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Гошына Уладзіміра Анатольевіча для ўдзелу ў 174-й сесіі Пастаяннага тэхнічнага камітэта Сусветнай мытнай арганізацыі.