Официальная правовая информация |
ФІЛАСОФСКА-ПРАВАВАЯ АСНОВА ЭЛЕКТРОННАГА ЎРАДА
АНЦЫПОВІЧ М.В.,
дацэнт кафедры філасофскіх вучэнняў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага
ўніверсітэта, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт
У артыкуле разглядаюцца пытанні філасофска-прававога абгрунтавання заканамернасцяў узнікнення электроннага ўрада як каталізатара пераходу сістэмы ўзаемаадносін улады і грамадства да формы сацыяльнага партнёрства.
Сацыякультурныя аспекты структуры інфармацыйнага грамадства істотна зменшыліся на працягу ХХ ст. з прычыны імклівага росту інфармацыі, якой робіцца надзвычай шмат, і чалавек перастае нават спрабаваць усю яе засвоіць. Праблема ўплываў новых сацыякультурных рэалій на мараль як асобную форму засваення рэальнасці і на сённяшні дзень застаецца адной з самых складаных. Вобразна кажучы, «мы сустрэліся з д’яблам інфармацыйнай перагрузкі і яго ліхімі памагатымі – камп’ютарнымі вірусамі, сігналамі занятай лініі, упаўшымі сеткавымі злучэннямі і прэзентацыямі» [