Официальная правовая информация |
Пытанне: Ці магу я атрымліваць медыцынскае абслугоўванне ў паліклініцы па месцы фактычнага пражывання, а не па месцы рэгістрацыі?
Адказ: У адпаведнасці з пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 22.12.2008 № 229 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку аказання медыцынскай дапамогі грамадзянам Рэспублікі Беларусь па-за іх месцам жыхарства (месцам знаходжання) і прызнанні страціўшай сілу пастановы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 10.06.2002 № 29» медыцынская дапамога вам можа аказвацца ў любой дзяржаўнай медыцынскай установе Рэспублікі Беларусь.