Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
4 красавіка 2001 г. № 455
Аб падпісанні Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам грамадскай бяспекі Кітайскай Народнай Рэспублікі
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Пагадзіцца з прапановай Міністэрства ўнутраных спраў, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, аб падпісанні Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам грамадскай бяспекі Кітайскай Народнай Рэспублікі.