Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
22 ліпеня 2014 г. № 40
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей «Камянецкая вежа і будынак былой польскай школы па вул. Леніна, 1 у г. Камянец Брэсцкай вобласці»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Камянецкая вежа і будынак былой польскай школы па вул. Леніна, 1 у г. Камянец Брэсцкай вобласці».