Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА КАБІНЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 мая 1995 г. № 275
Аб падпарадкаванні Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі
Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Перадаць Рэспубліканскую навукова-тэхнічную бібліятэку ў падпарадкаванне Камітэта па навуцы і тэхналогіях Міністэрства адукацыі і навукі.
2. Камітэту па навуцы і тэхналогіях Міністэрства адукацыі і навукі па ўзгадненню з Міністэрствам фінансаў, Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацікаўленымі зацвердзіць статут, структуру, штатную колькасць работнікаў, расходы на ўтрыманне Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі.