Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 снежня 2004 г. № 1670
Аб падпісанні Пагаднення паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Славацкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне культуры і мастацтва
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Пагадзіцца з прапановай Міністэрства культуры, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні Пагаднення паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Славацкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне культуры і мастацтва.