Официальная правовая информация |
Пастанова Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 19 чэрвеня 2019 г. № 253 «Аб пытаннях узнагароджання»
Пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 19 чэрвеня 2019 г. № 253 «Аб пытаннях узнагароджання» зацверджана Інструкцыя аб парадку прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам службы інкасацыі банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый «За службу ў інкасацыі» (далей – Інструкцыя), а таксама ўстаноўлена форма пасведчання да нагруднага знака службы інкасацыі банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый «За службу ў інкасацыі».