Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 18.04.2024
Национальный центр правовой информации Республики Беларусь

УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 ліпеня 2021 г. № 287

Аб забеспячэнні работнікаў сістэмы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях

Изменения и дополнения:

Указ Президента Республики Беларусь от 20 апреля 2023 г. № 117 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 27.04.2023, 1/20832) – новая редакция

 

У мэтах забеспячэння работнікаў сістэмы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях прадметамі форменнага адзення і знакамі адрознення пастанаўляю:

1. Заснаваць:

1.1. форменнае адзенне:

асоб радавога і начальніцкага саставу органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях;

работнікаў Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях;

работнікаў ваенізаванай аховы падначаленых Міністэрству па надзвычайных сітуацыях дзяржаўных арганізацый, якія забяспечваюць захаванасць дзяржаўнага матэрыяльнага рэзерву;

1.2. знакі адрознення:

па спецыяльных званнях асоб радавога і начальніцкага саставу органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях – пагоны;

работнікаў Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях;

работнікаў ваенізаванай аховы падначаленых Міністэрству па надзвычайных сітуацыях дзяржаўных арганізацый, якія забяспечваюць захаванасць дзяржаўнага матэрыяльнага рэзерву.

2. Зацвердзіць:

пералік прадметаў форменнага адзення асоб радавога і начальніцкага саставу органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях (прыкладаецца);

апісанне знакаў адрознення па спецыяльных званнях асоб радавога і начальніцкага саставу органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях (прыкладаецца);

пералік прадметаў форменнага адзення работнікаў Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (прыкладаецца);

пералік прадметаў форменнага адзення работнікаў ваенізаванай аховы падначаленых Міністэрству па надзвычайных сітуацыях дзяржаўных арганізацый, якія забяспечваюць захаванасць дзяржаўнага матэрыяльнага рэзерву (прыкладаецца);

апісанне знакаў адрознення работнікаў Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (прыкладаецца);

апісанне знакаў адрознення работнікаў ваенізаванай аховы падначаленых Міністэрству па надзвычайных сітуацыях дзяржаўных арганізацый, якія забяспечваюць захаванасць дзяржаўнага матэрыяльнага рэзерву (прыкладаецца);

Палажэнне аб парадку матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях (прыкладаецца).

3. Устанавіць, што:

3.1. за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту забяспечваюцца харчаваннем пэўныя катэгорыі асоб радавога і начальніцкага саставу органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях. Катэгорыі асоб, а таксама нормы і парадак забеспячэння іх харчаваннем вызначаюцца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях па ўзгадненні з Міністэрствам фінансаў;

3.2. асобы радавога і начальніцкага саставу органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і работнікі ваенізаванай аховы падначаленых Міністэрству па надзвычайных сітуацыях дзяржаўных арганізацый, якія забяспечваюць захаванасць дзяржаўнага матэрыяльнага рэзерву (далей, калі не вызначана іншае, – ваенізаваная ахова), забяспечваюцца форменным адзеннем і знакамі адрознення за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту;

3.3. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях вызначае:

нормы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях па ўзгадненні з зацікаўленымі;

парадак і памеры выплат грашовай кампенсацыі ўзамен прызначаных па нормах забеспячэння прадметаў форменнага адзення і знакаў адрознення асобам радавога і начальніцкага саставу органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях па ўзгадненні з зацікаўленымі;

парадак забеспячэння прадметамі форменнага адзення, знакамі адрознення, спецыяльным адзеннем і індывідуальнай амуніцыяй асоб радавога і начальніцкага саставу органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях;

апісанне і правілы нашэння прадметаў форменнага адзення работнікаў сістэмы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях;

апісанне знакаў адрознення па прыналежнасці да органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях (эмблемы, нарукаўныя і нагрудныя нашыўкі, лампасы, галуны, канты, вышыўкі, кукарды, гузікі);

парадак забеспячэння прадметамі форменнага адзення і знакамі адрознення работнікаў:

Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях;

ваенізаванай аховы;

па ўзгадненні з Міністэрствам фінансаў:

нормы забеспячэння прадметамі форменнага адзення, знакамі адрознення, спецыяльным адзеннем і індывідуальнай амуніцыяй асоб радавога і начальніцкага саставу органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях;

нормы забеспячэння прадметамі форменнага адзення і знакамі адрознення работнікаў:

Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях;

ваенізаванай аховы.

 

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

А.Лукашэнка

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
22.07.2021 № 287
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
20.04.2023 № 117)

ПЕРАЛІК
прадметаў форменнага адзення асоб радавога і начальніцкага саставу органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях

Прадметы форменнага адзення вышэйшага начальніцкага саставу

 

1. Шапка-вушанка з натуральнага каракулю шэрага колеру з кукардай залацістага колеру.

2. Шапка трыкатажная чорнага колеру.

3. Фуражка парадная сіне-зялёнага колеру з кантамі і аколышам чырвонага колеру, гузікамі, плеценым шнурам, кукардай залацістага колеру і пазалочаным шыццём.

4. Фуражка штодзённа-прадстаўніцкая сіне-зялёнага колеру з кантамі і аколышам чырвонага колеру, гузікамі, плеценым шнурам, кукардай залацістага колеру і пазалочаным шыццём.

5. Фуражка штодзённая сіне-зялёнага колеру з аколышам сіне-зялёнага колеру і кантамі чырвонага колеру, гузікамі, плеценым шнурам, кукардай залацістага колеру і пазалочаным шыццём.

6. Фуражка сіне-зялёнага колеру.

7. Фуражка летняя чорнага колеру.

8. Каўнер здымны з натуральнага каракулю шэрага колеру.

9. Куртка скураная чорнага колеру (за плату).

10. Паліто шарсцяное (за плату).

11. Куртка дэмісезонная сіне-зялёнага колеру са здымным каўняром з натуральнага каракулю шэрага колеру.

12. Кіцель парадна-выхадны шэрага колеру з пазалочаным шыццём на каўняры (за плату).

13. Кіцель парадны сіне-зялёнага колеру з пазалочаным шыццём на каўняры.

14. Кіцель штодзённа-прадстаўніцкі сіне-зялёнага колеру з пазалочаным шыццём на каўняры.

15. Штаны парадна-выхадныя сіне-зялёнага колеру з чырвонымі кантамі і лампасамі (за плату).

16. Штаны парадныя сіне-зялёнага колеру з чырвонымі кантамі і лампасамі.

17. Штаны штодзённа-прадстаўніцкія сіне-зялёнага колеру з чырвонымі кантамі і лампасамі.

18. Жакет (за плату).

19. Кашуля белага колеру з доўгімі (кароткімі) рукавамі.

20. Кашуля сіне-зялёнага колеру з доўгімі (кароткімі) рукавамі.

21. Гальштук чорнага колеру.

22. Куртка зімовая сіне-зялёнага колеру.

23. Куртка дэмісезонная скураная сіне-зялёнага колеру (за плату).

24. Плашч сіне-зялёнага колеру (за плату).

25. Куртка ветраахоўная сіне-зялёнага колеру (за плату).

26. Куртка летняя сіне-зялёнага колеру.

27. Куртка летняя сіне-зялёнага колеру з кароткімі рукавамі (за плату).

28. Штаны летнія сіне-зялёнага колеру.

29. Штаны летнія сіне-зялёнага колеру з чырвонымі кантамі і лампасамі.

30. Касцюм (куртка, паўкамбінезон) выратавальніка зімовы.

31. Касцюм (куртка, штаны) выратавальніка летні.

32. Футболка трыкатажная сіне-зялёнага колеру.

33. Футболка трыкатажная чорнага колеру.

34. Футболка сіне-зялёнага колеру з пагонамі.

35. Бялізна сподняя трыкатажная (за плату).

36. Кашнэ сіне-зялёнага колеру (за плату).

37. Паўчаравікі хромавыя чорнага колеру.

38. Паўботы зімовыя хромавыя чорнага колеру на натуральным футры.

39. Чаравікі хромавыя чорнага колеру з высокімі берцамі.

40. Спецыяльны ахоўны абутак пажарных.

41. Рэмень паясны скураны чорнага колеру.

42. Шкарпэткі баваўняныя і паўшарсцяныя чорнага колеру (за плату).

43. Пальчаткі скураныя чорнага колеру (за плату).

44. Аксельбант залацістага колеру (за плату).

 

Прадметы форменнага адзення старшага і сярэдняга начальніцкага саставу

 

45. Шапка-вушанка з футра шэрага колеру з кукардай залацістага колеру. Футра для палкоўнікаў унутранай службы – каракуль натуральны, для іншых асоб старшага і сярэдняга начальніцкага саставу – аўчына футравая.

46. Шапка трыкатажная чорнага колеру.

47. Фуражка парадная (штодзённа-прадстаўніцкая) сіне-зялёнага колеру з аколышам сіне-зялёнага колеру і кантамі чырвонага колеру (для работнікаў авіяцыі – канты блакітнага колеру, на версе фуражкі – эмблема залацістага колеру ў выглядзе разгорнутых крылаў з пяціканцовай зоркай над імі), гузікамі, плеценым шнурам, кукардай залацістага колеру.

48. Фуражка штодзённая сіне-зялёнага колеру з аколышам сіне-зялёнага колеру і кантамі чырвонага колеру (для работнікаў авіяцыі – канты блакітнага колеру, на версе фуражкі – эмблема залацістага колеру ў выглядзе разгорнутых крылаў з пяціканцовай зоркай над імі), гузікамі, плеценым шнурам і кукардай залацістага колеру.

49. Фуражка сіне-зялёнага колеру.

50. Фуражка летняя чорнага колеру.

51. Здымны каўнер з футра шэрага колеру. Футра для палкоўнікаў унутранай службы – каракуль натуральны.

52. Куртка скураная чорнага колеру (для палкоўнікаў унутранай службы) (за плату).

53. Паліто шарсцяное (для палкоўнікаў унутранай службы) (за плату).

54. Куртка дэмісезонная сіне-зялёнага колеру з каўняром са штучнага футра шэрага колеру.

55. Плашч сіне-зялёнага колеру (для палкоўнікаў унутранай службы) (за плату).

56. Кіцель парадны сіне-зялёнага колеру. На каўняры – эмблемы залацістага колеру.

57. Кіцель штодзённа-прадстаўніцкі сіне-зялёнага колеру. На каўняры – эмблемы залацістага колеру.

58. Штаны парадныя сіне-зялёнага колеру з кантамі чырвонага колеру (для работнікаў авіяцыі – канты блакітнага колеру).

59. Штаны штодзённа-прадстаўніцкія сіне-зялёнага колеру з кантамі чырвонага колеру (для работнікаў авіяцыі – канты блакітнага колеру).

60. Жакет (за плату).

61. Кашуля белага колеру з доўгімі рукавамі.

62. Кашуля сіне-зялёнага колеру з доўгімі рукавамі.

63. Кашуля белага колеру з кароткімі рукавамі (за плату).

64. Кашуля сіне-зялёнага колеру з кароткімі рукавамі (за плату).

65. Гальштук чорнага колеру.

66. Куртка зімовая сіне-зялёнага колеру.

67. Куртка дэмісезонная скураная сіне-зялёнага колеру (для палкоўнікаў унутранай службы) (за плату).

68. Куртка ветраахоўная сіне-зялёнага колеру (за плату).

69. Куртка летняя сіне-зялёнага колеру.

70. Куртка летняя сіне-зялёнага колеру з кароткімі рукавамі (за плату).

71. Штаны летнія сіне-зялёнага колеру.

72. Касцюм (куртка, паўкамбінезон) выратавальніка зімовы.

73. Касцюм (куртка, штаны) выратавальніка летні.

74. Футболка трыкатажная сіне-зялёнага колеру.

75. Футболка трыкатажная чорнага колеру.

76. Футболка сіне-зялёнага колеру з пагонамі.

77. Бялізна сподняя трыкатажная (за плату).

78. Кашнэ сіне-зялёнага колеру (за плату).

79. Паўчаравікі хромавыя чорнага колеру.

80. Паўботы зімовыя хромавыя на штучным футры чорнага колеру.

81. Чаравікі чорнага колеру з высокімі берцамі.

82. Абутак пажарных спецыяльны ахоўны.

83. Рэмень паясны скураны чорнага колеру.

84. Шкарпэткі баваўняныя і паўшарсцяныя чорнага колеру (за плату).

85. Пальчаткі скураныя чорнага колеру (за плату).

86. Аксельбант залацістага колеру (за плату).

 

Прадметы форменнага адзення малодшага начальніцкага і радавога саставу

 

87. Шапка-вушанка са штучнага футра шэрага колеру з кукардай залацістага колеру.

88. Шапка трыкатажная чорнага колеру.

89. Фуражка парадная (штодзённа-прадстаўніцкая) сіне-зялёнага колеру з аколышам сіне-зялёнага колеру і кантамі чырвонага колеру (для работнікаў авіяцыі – канты блакітнага колеру, на версе фуражкі – эмблема залацістага колеру ў выглядзе разгорнутых крылаў з пяціканцовай зоркай над імі), гузікамі, плеценым шнурам, кукардай залацістага колеру.

90. Фуражка штодзённая сіне-зялёнага колеру з аколышам сіне-зялёнага колеру і кантамі чырвонага колеру (для работнікаў авіяцыі – канты блакітнага колеру, на версе фуражкі – эмблема залацістага колеру ў выглядзе разгорнутых крылаў з пяціканцовай зоркай над імі), гузікамі, плеценым шнурам і кукардай залацістага колеру.

91. Фуражка сіне-зялёнага колеру.

92. Фуражка летняя чорнага колеру.

93. Куртка парадная (штодзённа-прадстаўніцкая) сіне-зялёнага колеру.

94. Штаны парадныя (штодзённа-прадстаўніцкія) сіне-зялёнага колеру з кантамі чырвонага колеру (для работнікаў авіяцыі – канты блакітнага колеру).

95. Жакет (за плату).

96. Кашуля белага колеру з доўгімі рукавамі.

97. Кашуля сіне-зялёнага колеру з доўгімі рукавамі.

98. Кашуля белага колеру з кароткімі рукавамі (за плату).

99. Кашуля сіне-зялёнага колеру з кароткімі рукавамі (за плату).

100. Гальштук чорнага колеру.

101. Куртка зімовая сіне-зялёнага колеру.

102. Куртка ветраахоўная сіне-зялёнага колеру (за плату).

103. Куртка летняя сіне-зялёнага колеру.

104. Штаны летнія сіне-зялёнага колеру.

105. Касцюм (куртка, паўкамбінезон) выратавальніка зімовы.

106. Касцюм (куртка, штаны) выратавальніка летні.

107. Футболка трыкатажная сіне-зялёнага колеру.

108. Футболка трыкатажная чорнага колеру.

109. Бялізна сподняя трыкатажная (за плату).

110. Кашнэ сіне-зялёнага колеру (за плату).

111. Паўчаравікі хромавыя чорнага колеру.

112. Паўботы зімовыя хромавыя на штучным футры чорнага колеру.

113. Чаравікі чорнага колеру з высокімі берцамі.

114. Спецыяльны ахоўны абутак пажарных.

115. Рэмень паясны чорнага колеру са штучнай скуры.

116. Шкарпэткі баваўняныя і паўшарсцяныя чорнага колеру (за плату).

117. Пальчаткі чорнага колеру (за плату).

118. Аксельбант залацістага колеру (за плату).

 

Прадметы форменнага адзення жанчын старшага і сярэдняга начальніцкага саставу

 

119. Шапка-кубанка з футра шэрага колеру з кукардай залацістага колеру. Футра для палкоўнікаў унутранай службы – каракуль натуральны, для іншых асоб старшага і сярэдняга начальніцкага саставу – аўчына футравая.

120. Шапка трыкатажная чорнага колеру.

121. Капялюш парадны (штодзённа-прадстаўніцкі) сіне-зялёнага колеру з кантам чырвонага колеру (для работнікаў авіяцыі – кант блакітнага колеру), кукардай залацістага колеру.

122. Капялюш штодзённы сіне-зялёнага колеру з кантам чырвонага колеру (для работнікаў авіяцыі – кант блакітнага колеру), кукардай залацістага колеру.

123. Фуражка сіне-зялёнага колеру.

124. Фуражка летняя чорнага колеру.

125. Каўнер здымны з футра шэрага колеру. Футра для палкоўнікаў унутранай службы – каракуль натуральны.

126. Куртка скураная чорнага колеру (для палкоўнікаў унутранай службы) (за плату), куртка дэмісезонная скураная сіне-зялёнага колеру (для палкоўнікаў унутранай службы) (за плату).

127. Паліто шарсцяное (для палкоўнікаў унутранай службы) (за плату).

128. Куртка дэмісезонная сіне-зялёнага колеру з каўняром са штучнага футра шэрага колеру.

129. Плашч сіне-зялёнага колеру (для палкоўнікаў унутранай службы) (за плату).

130. Кіцель парадны сіне-зялёнага колеру. На каўняры – эмблемы залацістага колеру.

131. Кіцель штодзённа-прадстаўніцкі сіне-зялёнага колеру. На каўняры – эмблемы залацістага колеру.

132. Спадніца парадная сіне-зялёнага колеру.

133. Штаны парадныя сіне-зялёнага колеру з кантамі чырвонага колеру (для работнікаў авіяцыі – канты блакітнага колеру).

134. Спадніца штодзённа-прадстаўніцкая сіне-зялёнага колеру.

135. Штаны штодзённа-прадстаўніцкія сіне-зялёнага колеру з кантамі чырвонага колеру (для работнікаў авіяцыі – канты блакітнага колеру).

136. Жакет (за плату).

137. Блузка белага колеру з доўгімі рукавамі.

138. Блузка сіне-зялёнага колеру з доўгімі рукавамі.

139. Блузка белага колеру з кароткімі рукавамі (за плату).

140. Блузка сіне-зялёнага колеру з кароткімі рукавамі (за плату).

141. Гальштук чорнага колеру.

142. Куртка зімовая сіне-зялёнага колеру.

143. Куртка ветраахоўная сіне-зялёнага колеру (за плату).

144. Куртка летняя сіне-зялёнага колеру.

145. Куртка летняя сіне-зялёнага колеру з кароткімі рукавамі (за плату).

146. Штаны летнія сіне-зялёнага колеру.

147. Спадніца летняя сіне-зялёнага колеру.

148. Сукенка сіне-зялёнага колеру (за плату).

149. Касцюм (куртка, паўкамбінезон) выратавальніка зімовы.

150. Касцюм (куртка, штаны) выратавальніка летні.

151. Футболка трыкатажная сіне-зялёнага колеру.

152. Футболка трыкатажная чорнага колеру.

153. Футболка трыкатажная сіне-зялёнага колеру з пагонамі (за плату).

154. Калготкі (панчохі) бэжавага колеру (за плату).

155. Кашнэ сіне-зялёнага колеру (за плату).

156. Туфлі хромавыя чорнага колеру.

157. Чаравікі хромавыя чорнага колеру.

158. Боты зімовыя хромавыя чорнага колеру на штучным футры.

159. Рэмень паясны скураны чорнага колеру.

160. Пальчаткі скураныя чорнага колеру (за плату).

161. Аксельбант залацістага колеру (за плату).

 

Прадметы форменнага адзення жанчын малодшага начальніцкага і радавога саставу

 

162. Шапка-кубанка са штучнага футра шэрага колеру з кукардай залацістага колеру.

163. Шапка трыкатажная чорнага колеру.

164. Капялюш парадны (штодзённа-прадстаўніцкі) сіне-зялёнага колеру з кантам чырвонага колеру (для работнікаў авіяцыі – кант блакітнага колеру), кукардай залацістага колеру.

165. Капялюш штодзённы сіне-зялёнага колеру з кантам чырвонага колеру (для работнікаў авіяцыі – кант блакітнага колеру), кукардай залацістага колеру.

166. Фуражка сіне-зялёнага колеру.

167. Фуражка летняя чорнага колеру.

168. Куртка парадная (штодзённа-прадстаўніцкая) сіне-зялёнага колеру.

169. Спадніца парадная (штодзённа-прадстаўніцкая) сіне-зялёнага колеру.

170. Штаны парадныя (штодзённа-прадстаўніцкія) сіне-зялёнага колеру з кантамі чырвонага колеру (для работнікаў авіяцыі – канты блакітнага колеру).

171. Жакет (за плату).

172. Блузка белага колеру з доўгімі рукавамі.

173. Блузка сіне-зялёнага колеру з доўгімі рукавамі.

174. Блузка белага колеру з кароткімі рукавамі (за плату).

175. Блузка сіне-зялёнага колеру з кароткімі рукавамі (за плату).

176. Гальштук чорнага колеру.

177. Куртка зімовая сіне-зялёнага колеру.

178. Куртка ветраахоўная сіне-зялёнага колеру (за плату).

179. Сукенка сіне-зялёнага колеру (за плату).

180. Куртка летняя сіне-зялёнага колеру.

181. Штаны летнія сіне-зялёнага колеру.

182. Спадніца летняя сіне-зялёнага колеру.

183. Касцюм (куртка, паўкамбінезон) выратавальніка зімовы.

184. Касцюм (куртка, штаны) выратавальніка летні.

185. Футболка трыкатажная сіне-зялёнага колеру.

186. Футболка трыкатажная чорнага колеру.

187. Футболка трыкатажная сіне-зялёнага колеру з пагонамі (за плату).

188. Калготкі (панчохі) бэжавага колеру (за плату).

189. Кашнэ сіне-зялёнага колеру (за плату).

190. Туфлі хромавыя чорнага колеру.

191. Боты зімовыя хромавыя чорнага колеру на штучным футры.

192. Чаравікі хромавыя чорнага колеру.

193. Рэмень паясны са штучнай скуры чорнага колеру.

194. Пальчаткі чорнага колеру (за плату).

195. Аксельбант залацістага колеру (за плату).

 

Прадметы форменнага адзення курсантаў установы адукацыі

 

196. Шапка-вушанка з аўчыны футравай шэрага колеру з кукардай залацістага колеру.

197. Шапка трыкатажная чорнага колеру.

198. Фуражка парадная (штодзённа-прадстаўніцкая) сіне-зялёнага колеру з аколышам сіне-зялёнага колеру і кантамі чырвонага колеру, гузікамі, плеценым шнурам, кукардай залацістага колеру.

199. Капялюш парадны (штодзённа-прадстаўніцкі) сіне-зялёнага колеру з кантам чырвонага колеру (для работнікаў авіяцыі – кант блакітнага колеру), кукардай залацістага колеру.

200. Фуражка сіне-зялёнага колеру.

201. Фуражка летняя чорнага колеру.

202. Куртка дэмісезонная сіне-зялёнага колеру са здымным каўняром са штучнага футра шэрага колеру.

203. Куртка парадная (штодзённа-прадстаўніцкая) сіне-зялёнага колеру.

204. Штаны парадныя (штодзённа-прадстаўніцкія) сіне-зялёнага колеру з кантамі чырвонага колеру.

205. Спадніца парадная (штодзённа-прадстаўніцкая) сіне-зялёнага колеру.

206. Кашуля белага і сіне-зялёнага колераў.

207. Гальштук чорнага колеру з закрэпкай залацістага колеру.

208. Куртка зімовая чорнага колеру.

209. Куртка летняя чорнага колеру.

210. Штаны летнія чорнага колеру.

211. Куртка зімовая сіне-зялёнага колеру.

212. Паўкамбінезон зімовы сіне-зялёнага колеру.

213. Куртка летняя сіне-зялёнага колеру.

214. Штаны летнія сіне-зялёнага колеру.

215. Футболка трыкатажная сіне-зялёнага колеру.

216. Бялізна сподняя трыкатажная.

217. Трусы баваўняныя (трыкатажныя).

218. Кашнэ сіне-зялёнага колеру.

219. Паўчаравікі хромавыя чорнага колеру.

220. Туфлі хромавыя чорнага колеру.

221. Чаравікі чорнага колеру з высокімі берцамі.

222. Боты кірзавыя чорнага колеру з укарочанымі рэгулюемымі халявамі.

223. Паўботы зімовыя хромавыя чорнага колеру на штучным футры.

224. Боты зімовыя хромавыя чорнага колеру на штучным футры.

225. Рэмень паясны скураны чорнага колеру.

226. Шкарпэткі баваўняныя і паўшарсцяныя чорнага колеру.

227. Пальчаткі чорнага колеру.

 

Прадметы форменнага адзення асоб, якія прымаюць удзел у рэспубліканскіх парадах

 

228. Берэт фармаваны аранжавага колеру з кукардай залацістага колеру.

229. Куртка парадная сіне-зялёнага колеру з пагонамі.

230. Штаны парадныя сіне-зялёнага колеру.

231. Боты хромавыя з доўгімі халявамі.

232. Пальчаткі баваўняныя белага колеру.

233. Рэмень парадны жоўтага колеру (для старшага і сярэдняга начальніцкага саставу).

234. Рэмень са штучнай скуры белага колеру (для малодшага начальніцкага і радавога саставу, у тым ліку курсантаў).

235. Аксельбант залацістага колеру.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
22.07.2021 № 287
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
20.04.2023 № 117)

АПІСАННЕ
знакаў адрознення па спецыяльных званнях асоб радавога і начальніцкага саставу органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях

Пагоны вышэйшага начальніцкага саставу

 

1. Пагоны прамавугольныя з кнопкай у верхняй частцы, трапецападобным верхнім краем, полем з галуна спецыяльнага перапляцення залацістага, белага, сіне-зялёнага колераў без кантаў або з кантамі чырвонага колеру.

2. Пагоны спецыяльныя прамавугольнай формы з тканіны сіне-зялёнага або чорнага колеру.

3. На пагонах – вышытыя зоркі залацістага колеру дыяметрам 22 мм, размешчаныя на падоўжнай восевай лініі пагона: для генерал-лейтэнантаў унутранай службы – дзве зоркі, для генерал-маёраў унутранай службы – адна зорка.

 

Пагоны старшага і сярэдняга начальніцкага саставу

 

4. Пагоны прамавугольныя з гузікам у верхняй частцы, трапецападобным верхнім краем, полем з галуна спецыяльнага перапляцення залацістага, белага, сіне-зялёнага колераў.

5. Пагоны спецыяльныя прамавугольнай формы з тканіны сіне-зялёнага або чорнага колеру. На пагонах размешчаны знакі адрознення па спецыяльных званнях залацістага колеру.

6. Пагоны для старшага начальніцкага саставу – з двума прасветамі, для сярэдняга начальніцкага саставу – з адным прасветам. Прасветы чырвонага (для работнікаў авіяцыі – блакітнага) колеру.

7. На пагонах размешчаны зоркі залацістага колеру:

для старшага начальніцкага саставу – дыяметрам 20 мм;

для сярэдняга начальніцкага саставу – дыяметрам 13 мм.

8. Колькасць зорак адпавядае спецыяльнаму званню.

 

Пагоны малодшага начальніцкага і радавога саставу

 

9. Пагоны прамавугольныя з гузікам у верхняй частцы, трапецападобным верхнім краем, полем з галуна спецыяльнага перапляцення белага, сіне-зялёнага колераў.

10. Пагоны спецыяльныя прамавугольнай формы з тканіны сіне-зялёнага або чорнага колеру. На пагонах размешчаны знакі адрознення па спецыяльных званнях залацістага колеру.

11. На пагонах размешчаны:

для старшых прапаршчыкаў унутранай службы і прапаршчыкаў унутранай службы – зоркі залацістага колеру дыяметрам 13 мм;

для старшын унутранай службы – пасярэдзіне падоўжная паласа залацістага колеру шырынёй 30 мм;

для старшых сяржантаў унутранай службы – папярочная паласа залацістага колеру шырынёй 30 мм;

для сяржантаў унутранай службы, малодшых сяржантаў унутранай службы – папярочныя палосы залацістага колеру шырынёй 10 мм.

 

Пагоны курсантаў устаноў адукацыі

 

12. Пагоны прамавугольныя з гузікам у верхняй частцы, трапецападобным верхнім краем з галуна спецыяльнага перапляцення белага, сіне-зялёнага або чорнага колеру, падоўжнымі палосамі і знакамі адрознення па спецыяльных званнях залацістага колеру.

13. Пагоны спецыяльныя прамавугольнай формы з тканіны сіне-зялёнага або чорнага колеру без падоўжных палос залацістага колеру. На пагонах размешчаны знакі адрознення па спецыяльных званнях залацістага колеру.

14. У ніжняй частцы пагонаў размешчана літара «К» залацістага колеру.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
22.07.2021 № 287
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
20.04.2023 № 117)

ПЕРАЛІК
прадметаў форменнага адзення работнікаў Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях

1. Фуражка (для мужчын) або капялюш (для жанчын) сіне-зялёнага колеру.

2. Шапка трыкатажная чорнага колеру.

3. Куртка летняя сіне-зялёнага колеру.

4. Куртка летняя сіне-зялёнага колеру з кароткімі рукавамі (за плату).

5. Куртка зімовая сіне-зялёнага колеру.

6. Штаны летнія сіне-зялёнага колеру.

7. Спадніца сіне-зялёнага колеру.

8. Футболка трыкатажная сіне-зялёнага колеру.

9. Жакет (за плату).

10. Кашуля (для мужчын) або блузка (для жанчын) сіне-зялёнага колеру з кароткімі рукавамі (за плату).

11. Паўчаравікі (для мужчын) або туфлі (для жанчын) хромавыя чорнага колеру.

12. Паўботы (для мужчын) або боты (для жанчын) хромавыя на штучным футры чорнага колеру.

13. Пальчаткі скураныя чорнага колеру (за плату).

14. Кашнэ сіне-зялёнага колеру (за плату).

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
22.07.2021 № 287
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
20.04.2023 № 117)

ПЕРАЛІК
прадметаў форменнага адзення работнікаў ваенізаванай аховы падначаленых Міністэрству па надзвычайных сітуацыях дзяржаўных арганізацый, якія забяспечваюць захаванасць дзяржаўнага матэрыяльнага рэзерву

1. Фуражка (для мужчын) або капялюш (для жанчын) сіне-зялёнага колеру.

2. Шапка трыкатажная чорнага колеру.

3. Куртка летняя сіне-зялёнага колеру.

4. Куртка зімовая сіне-зялёнага колеру.

5. Штаны летнія сіне-зялёнага колеру.

6. Спадніца сіне-зялёнага колеру.

7. Футболка трыкатажная сіне-зялёнага колеру.

8. Жакет (за плату).

9. Паўкамбінезон зімовы сіне-зялёнага колеру.

10. Паўчаравікі (для мужчын) або туфлі (для жанчын) хромавыя чорнага колеру.

11. Паўботы (для мужчын) або боты (для жанчын) хромавыя на штучным футры чорнага колеру.

12. Чаравікі чорнага колеру з высокімі берцамі.

13. Шкарпэткі баваўняныя і паўшарсцяныя чорнага колеру (за плату).

14. Пальчаткі чорнага колеру (за плату).

 

Прадметы форменнага адзення для нясення паставой службы (інвентарная маёмасць)

 

15. Плашч-накідка з рэменем.

16. Кажух.

17. Валёнкі.

18. Галёшы на валёнкі.

19. Рукавіцы трохпалыя ўцепленыя.

20. Рэмень скураны (партупея) чорнага колеру.

21. Кабура пісталетная скураная.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
22.07.2021 № 287
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
20.04.2023 № 117)

АПІСАННЕ
знакаў адрознення работнікаў Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях

Нагрудныя нашыўкі

 

Нагрудныя нашыўкі з прозвішчам і ініцыяламі работніка, прыналежнасці да Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (далей – Дзяржпрамнагляд) і Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (далей – Дзяржатамнагляд) размяшчаюцца на куртках летняй і зімовай сіне-зялёнага колеру, а таксама куртцы летняй сіне-зялёнага колеру з кароткімі рукавамі.

Па перыметры нагрудных нашывак на адлегласці 2 мм ад краю праходзіць паласа жоўтага колеру шырынёй 2 мм, якая ўтварае прамавугольнік памерам 120 х 32 мм. Унутры прамавугольніка знаходзяцца надпісы, выкананыя літарамі жоўтага колеру вышынёй 15 мм, з прозвішчам і ініцыяламі работніка – на вонкавым левым баку курткі, «ДЗЯРЖПРАМНАГЛЯД» або «ДЗЯРЖАТАМНАГЛЯД» – на вонкавым правым баку курткі.

Нагрудныя нашыўкі вырабляюцца на крамніннай аснове метадам машыннай вышыўкі або з пластызолю.

 

Нарукаўныя нашыўкі

 

Нарукаўная нашыўка «МНС» размяшчаецца на левым рукаве куртак летняй і зімовай сіне-зялёнага колеру, а таксама курткі летняй сіне-зялёнага колеру з кароткімі рукавамі. Вышыня нашыўкі – 94 мм, шырыня – 74 мм. Мае форму трохвугольнага шчыта з выразанымі верхнімі вугламі, па краі якога на адлегласці 1,5 мм адна ад адной праходзяць палосы чырвонага і жоўтага колераў шырынёй 1,5 мм кожная.

У верхняй частцы нашыўкі размешчана стылізаваная выява Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, які развяваецца, вышынёй 10 мм. Верхняя паласа чырвонага колеру шырынёй 7 мм, ніжняя паласа зялёнага колеру шырынёй 3 мм. На паласе чырвонага колеру літарамі белага колеру вышынёй 5 мм выкананы надпіс «БЕЛАРУСЬ».

У цэнтры нашыўкі ў абрамленні паўвянка з дубовага і лаўровага лісця жоўтага колеру, перавітага ў аснове стылізаванай стужкай чырвонага колеру, размешчана каляровая выява геральдычнага знака – эмблемы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, упісанага ва ўмоўную акружнасць дыяметрам 47 мм.

У ніжняй частцы нашыўкі па перыметры на адлегласці 1 мм ад паласы жоўтага колеру ў адзін радок літарамі жоўтага колеру вышынёй 3 мм выкананы надпіс «МІНІСТЭРСТВА ПА НАДЗВЫЧАЙНЫХ СІТУАЦЫЯХ».

Нарукаўныя нашыўкі Дзяржпрамнагляду і Дзяржатамнагляду размяшчаюцца на правым рукаве куртак летняй і зімовай сіне-зялёнага колеру, а таксама курткі летняй сіне-зялёнага колеру з кароткімі рукавамі. Маюць форму круга дыяметрам 88 мм.

На нарукаўнай нашыўцы работнікаў Дзяржпрамнагляду ў верхняй частцы па крузе на адлегласці 2 мм ад паласы жоўтага колеру размешчаны надпіс «ДЗЯРЖПРАМНАГЛЯД», у ніжняй частцы – «МНС РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ». Надпіс выкананы ў адзін радок літарамі жоўтага колеру вышынёй 3,5 мм.

У цэнтры нашыўкі знаходзіцца выява эмблемы Дзяржпрамнагляду, размешчаная ва ўмоўнай акружнасці дыяметрам 57 мм.

На нарукаўнай нашыўцы работнікаў Дзяржатамнагляду ў верхняй частцы па крузе на адлегласці 2 мм ад паласы жоўтага колеру размешчаны надпіс «ДЗЯРЖАТАМНАГЛЯД», у ніжняй частцы – «МНС РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ». Надпіс выкананы ў адзін радок літарамі жоўтага колеру вышынёй 3,5 мм.

У цэнтры нашыўкі знаходзіцца выява эмблемы Дзяржатамнагляду, размешчаная ва ўмоўнай акружнасці дыяметрам 57 мм.

Нарукаўныя нашыўкі вырабляюцца на крамніннай аснове метадам машыннай вышыўкі або з пластызолю.

 

Кукарда

 

Кукарда для галаўных убораў уяўляе сабой авальную зубчастую разетку залацістага колеру, у цэнтры якой знаходзіцца выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь залацістага колеру з эмалямі чырвонага і зялёнага колераў.

Кукарда вырабляецца метадам машыннай вышыўкі або з пластызолю.

Памеры кукарды: вышыня – 35 мм, шырыня – 28 мм.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
22.07.2021 № 287
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
20.04.2023 № 117)

АПІСАННЕ
знакаў адрознення работнікаў ваенізаванай аховы падначаленых Міністэрству па надзвычайных сітуацыях дзяржаўных арганізацый, якія забяспечваюць захаванасць дзяржаўнага матэрыяльнага рэзерву

Нагрудныя нашыўкі

 

Нагрудныя нашыўкі з найменнем пасады работніка і прыналежнасці да ваенізаванай аховы падначаленых Міністэрству па надзвычайных сітуацыях дзяржаўных арганізацый, якія забяспечваюць захаванасць дзяржаўнага матэрыяльнага рэзерву, размяшчаюцца на куртках летняй і зімовай сіне-зялёнага колеру.

Па перыметры нагрудных нашывак на адлегласці 2 мм ад краю праходзіць паласа жоўтага колеру шырынёй 2 мм, якая ўтварае прамавугольнік памерам 120 х 32 мм. Унутры прамавугольніка знаходзяцца надпісы, выкананыя літарамі жоўтага колеру вышынёй 15 мм, з найменнем пасады работніка – на вонкавым левым баку курткі, «ВАЕНІЗАВАНАЯ АХОВА» – на вонкавым правым баку курткі.

На нагрудных нашыўках з найменнем пасады работніка размяшчаюцца наступныя надпісы:

«НАЧАЛЬНІК КАМАНДЫ»;

«НАМЕСНІК НАЧАЛЬНІКА КАМАНДЫ»;

«НАЧАЛЬНІК ВАРТЫ»;

«СТРАЛОК»;

«КАНТРАЛЁР НА КПП»;

«ДЗЯЖУРНЫ БЮРО ПРАПУСКОЎ»;

«КІРОЎЦА».

Нагрудныя нашыўкі вырабляюцца на крамніннай аснове метадам машыннай вышыўкі або з пластызолю.

 

Нарукаўныя нашыўкі

 

Нарукаўная нашыўка «МНС» размяшчаецца на левым рукаве куртак летняй і зімовай сіне-зялёнага колеру. Вышыня нашыўкі – 94 мм, шырыня – 74 мм. Мае форму трохвугольнага шчыта з выразанымі верхнімі вугламі, па краі якога на адлегласці 1,5 мм адна ад адной праходзяць палосы чырвонага і жоўтага колераў шырынёй 1,5 мм кожная.

У верхняй частцы нашыўкі размешчана стылізаваная выява Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, які развяваецца, вышынёй 10 мм. Верхняя паласа чырвонага колеру шырынёй 7 мм, ніжняя паласа зялёнага колеру шырынёй 3 мм. На паласе чырвонага колеру літарамі белага колеру вышынёй 5 мм выкананы надпіс «БЕЛАРУСЬ».

У цэнтры нашыўкі ў абрамленні паўвянка з дубовага і лаўровага лісця жоўтага колеру, перавітага ў аснове стылізаванай стужкай чырвонага колеру, размешчана каляровая выява геральдычнага знака – эмблемы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, упісанага ва ўмоўную акружнасць дыяметрам 47 мм.

У ніжняй частцы нашыўкі па перыметры на адлегласці 1 мм ад паласы жоўтага колеру ў адзін радок літарамі жоўтага колеру вышынёй 3 мм выкананы надпіс «МІНІСТЭРСТВА ПА НАДЗВЫЧАЙНЫХ СІТУАЦЫЯХ».

Нарукаўная нашыўка Дэпартамента па матэрыяльных рэзервах Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (далей – Дзяржрэзерв) размяшчаецца на правым рукаве куртак летняй і зімовай сіне-зялёнага колеру. Мае форму круга дыяметрам 88 мм, у цэнтры якога размешчана эмблема Дзяржрэзерву. Па краі нашыўкі на адлегласці 1,5 мм адна ад адной праходзяць палосы чырвонага і жоўтага колераў шырынёй 1,5 мм кожная. На адлегласці 2 мм ад паласы жоўтага колеру ў адзін радок літарамі жоўтага колеру вышынёй 3,5 мм выкананы надпіс «ДЭПАРТАМЕНТ ПА МАТЭРЫЯЛЬНЫХ РЭЗЕРВАХ» зверху і «МНС РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» знізу.

Нарукаўныя нашыўкі вырабляюцца на крамніннай аснове метадам машыннай вышыўкі або з пластызолю.

 

Кукарда

 

Кукарда для галаўных убораў уяўляе сабой авальную зубчастую разетку залацістага колеру, у цэнтры якой знаходзіцца выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь залацістага колеру з эмалямі чырвонага і зялёнага колераў.

Кукарда вырабляецца метадам машыннай вышыўкі або з пластызолю.

Памеры кукарды: вышыня – 35 мм, шырыня – 28 мм.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
22.07.2021 № 287
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
20.04.2023 № 117)

ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях

1. Дадзенае Палажэнне вызначае парадак матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.

Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне – гэта ўсебаковае забеспячэнне ўсімі відамі матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў, неабходных для выканання задач і функцый, ускладзеных на органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях.

2. Агульнае кіраўніцтва матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях ажыццяўляе Міністр па надзвычайных сітуацыях.

3. Арганізацыя матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях уяўляе сабой комплекс мерапрыемстваў, якія ўключаюць:

парадак забеспячэння прадметамі формы адзення, знакамі адрознення, спецыяльным адзеннем і індывідуальнай амуніцыяй асоб радавога і начальніцкага саставу органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях;

вызначэнне патрэб у зброі, аварыйна-выратавальнай і пажарнай тэхніцы і абсталяванні, гаруча-змазачных матэрыялах, рэчавай маёмасці, амуніцыі і іншых матэрыяльна-тэхнічных сродках (далей – матэрыяльныя сродкі);

арганізацыю планавання грашовых сродкаў па артыкулах бюджэтнай класіфікацыі каштарыса расходаў на забеспячэнне органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях;

закупку матэрыяльных сродкаў, стварэнне і захаванне іх неабходных запасаў;

выдачу матэрыяльных сродкаў, арганізацыю іх эксплуатацыі (расходавання);

улік матэрыяльных сродкаў і кантроль за іх эксплуатацыяй (расходаваннем);

спісанне ва ўстаноўленым парадку матэрыяльных сродкаў.

4. Зыходнымі данымі для планавання патрэбы органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях у матэрыяльных сродках з’яўляюцца:

штатная і спісачная колькасць работнікаў, якія маюць спецыяльныя званні, і асоб цывільнага персаналу;

нормы забеспячэння матэрыяльнымі сродкамі;

расходы, якія фактычна ажыццяўляюцца, і наяўныя запасы матэрыяльных сродкаў;

аб’ёмы задач, якія ажыццяўляюцца органамі і падраздзяленнямі па надзвычайных сітуацыях, у тым ліку аператыўна-службовых і гаспадарчых мерапрыемстваў.

5. Закупкі матэрыяльных сродкаў ажыццяўляюцца органамі і падраздзяленнямі па надзвычайных сітуацыях за кошт сродкаў, выдаткаваных з рэспубліканскага бюджэту на іх забеспячэнне, і іншых крыніц, прадугледжаных заканадаўствам, у межах іх кампетэнцыі.

6. Выбар пастаўшчыкоў матэрыяльных сродкаў для органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях ажыццяўляецца згодна з заканадаўствам аб дзяржаўных закупках, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі.

7. Улік паступіўшых у органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях матэрыяльных сродкаў, іх захаванне, размеркаванне і выдача, эксплуатацыя (расходаванне, спісанне), рамонт, кантроль за іх рацыянальнай эксплуатацыяй (расходаваннем, спісаннем) ажыццяўляюцца згодна з прававымі актамі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і іншымі актамі заканадаўства.

8. Для ўстойлівага і бесперапыннага забеспячэння органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях матэрыяльнымі сродкамі ствараюцца іх запасы ў аб’ёме, які вызначаецца Міністрам па надзвычайных сітуацыях.

9. Міністр па надзвычайных сітуацыях вызначае катэгорыі работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, якім дазваляецца індывідуальны пашыў прадметаў формы адзення.

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.