Официальная правовая информация |
Дагавор між Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб супрацоўнiцтве ў галiне навукi i тэхналогiй
Уступіў у сілу 17 снежня 1992 года
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Украіны, надалей Бакі,
улічваючы ўзаемную зацікаўленасць у развіцці навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва,
прызнаючы важную ролю навукі і тэхналогій у развіцці эканомікі,
жадаючы ўмацаваць і развіць эканамічнае, навуковае і навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва на аснове раўнапраўя і ўзаемнай выгады,
дамовіліся пра наступнае:
Артыкул 1
Бакі ўмацоўваюць і развіваюць супрацоўніцтва ў галіне навукі і тэхналогій паміж дзвюма дзяржавамі на аснове роўнасці і ўзаемнай выгады згодна з палажэннямі гэтага Дагавора і дзеючым заканадаўствам кожнай дзяржавы.