Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 14.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

11 ліпеня 2023 г. № 104

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Званіца» па вул. Савецкая ў г.п. Шарашова Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Званіца» па вул. Савецкая ў г.п. Шарашова Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

11.07.2023 № 104

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Званіца» па вул. Савецкая ў г.п. Шарашова Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Званіца» па вул. Савецкая ў г.п. Шарашова Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Званіца» па вул. Савецкая ў г.п. Шарашова Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 112Г000655.

3. Праект зон аховы распрацаваны прыватным вытворчым унітарным прадпрыемствам «Творчая майстэрня «А-дом» па заказе Пружанскага раённага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) і зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межы.

Межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫІ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах будынка на выснове комплексных навуковых даследаванняў.

8. Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 да кропкі 2;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 да кропкі 3;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 да кропкі 4;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 да кропкі 1.

9. Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

10. Ахоўная зона вылучана з патрабаванняў фізічнага і эстэтычнага захавання і ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

11. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж вул. Кастрычніцкай ад кропкі 5 да кропкі 6;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 да кропкі 7;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 да кропкі 8;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж вул. Савецкай ад кропкі 8 да кропкі 6.

12. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных сетак пры ўмове аднаўлення добраўпарадкавання;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы;

усталяванне непразрыстай агароджы;

змена характару ландшафту;

дзейнасць, якая пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

13. Зона рэгулявання забудовы вызначана на падставе зоны бачнасці гісторыка-культурнай каштоўнасці з мэтай захавання маштабу забудовы ў непасрэднай блізкасці ад гісторыка-культурнай каштоўнасці і для забеспячэння спрыяльных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

14. Межамі зоны рэгулявання забудовы з’яўляецца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход уздоўж вул. Баранікавіка ад кропкі 9 да кропкі 10;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы захад уздоўж вул. Савецкая ад кропкі 10 да кропкі 11;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 11 да кропкі 12;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на поўнач ад кропкі 12 да кропкі 13;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўдночны ўсход ад кропкі 13 да кропкі 14;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе на ўсход ад кропкі 14 да кропкі 9.

15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых рашэнняў, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навакольнага асяроддзя;

замена традыцыйных для рэгіёну высокіх суцэльных драўляных платоў на празрыстыя і паўпразрыстыя, а таксама бетонныя і металічныя;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў і (або) надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 7,0 м ад узроўню зямлі да ўзроўню канька даху без выкарыстання характэрных гістарычных прыёмаў і матэрыялаў;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія ствараюць вялікія грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

16. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання зялёнай зоны гістарычнай тэрыторыі, якая мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

17. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляецца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход па паўднёва-заходняй мяжы ахоўнай зоны ад кропкі 8 да кропкі 7;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы захад па паўночна-заходнім баку будынка дома быту па вул. Савецкая, 1 ад кропкі 7 да кропкі 17;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход па паўднёва-заходнім баку будынка дома быту па вул. Савецкая, 1 ад кропкі 17 да кропкі 18;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 18 да кропкі 15;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны захад уздоўж вул. Урыцкага ад кропкі 15 да кропкі 16;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны ўсход уздоўж вул. Савецкай ад кропкі 16 да кропкі 8.

18. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый;

дзейнасць, якая пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых рашэнняў, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навакольнага асяроддзя;

змена характару ландшафту.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Званіца» па вул. Савецкая
ў г.п. Шарашова Пружанскага раёна
Брэсцкай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.