![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
4 ліпеня 2001 г. № 991
Аб узнагароджанні І.Я.Манкевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, вялікі ўклад у развіццё транспарту рэспублікі ўзнагародзіць намесніка начальніка ўпраўлення транспарту і сувязі Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Манкевіча Івана Яўгенавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.