![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 чэрвеня 2001 г. № 982
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў галіне аховы і рацыянальнага выкарыстання трансгранічных водных аб’ектаў
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прыняць прапанову Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, узгодненую з Міністэрствам юстыцыі і Міністэрствам замежных спраў, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў галіне аховы і рацыянальнага выкарыстання трансгранічных водных аб’ектаў.