![]() | Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
1 лістапада 2013 г. № 492
Аб узнагароджанні Сюй Ціляна ордэнам Дружбы народаў
За вялікі асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне дружалюбных адносін і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай узнагародзіць члена Палітычнага бюро Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Кітая, намесніка Старшыні Цэнтральнага Ваеннага Савета Кітайскай Народнай Рэспублікі генерал-палкоўніка Сюй Ціляна ордэнам Дружбы народаў.