![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
24 мая 2001 г. № 759
Аб падпісанні Рашэння аб стварэнні Каардынацыйнага савета кіраўнікоў падатковых службаў дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага падатковага камітэта, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі і Міністэрствам фінансаў, аб падпісанні Рашэння аб стварэнні Каардынацыйнага савета кіраўнікоў падатковых службаў дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (прыкладаецца)*.