Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 19.07.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 сакавіка 2022 г. № 13

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік» (шыфр – 613В000342), які размешчаны за 1,8 км на паўднёвы захад ад цэнтра горада Заслаўе Мінскага раёна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік» (шыфр – 613В000342), які размешчаны за 1,8 км на паўднёвы захад ад цэнтра горада Заслаўе Мінскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
29.03.2022 № 13

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік» (шыфр – 613В000342), які размешчаны за 1,8 км на паўднёвы захад ад цэнтра горада Заслаўе Мінскага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік» (шыфр – 613В000342), 1,8 км на паўднёвы захад ад цэнтра горада Заслаўе Мінскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Курганны могільнік» з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613В000342 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

3. Праект зоны аховы распрацаваны дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па заказе Мінскага раённага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зоны аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя).

Мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах курганнага могільніка, у склад якога ўваходзяць 16 курганоў. Насыпы былі зафіксаваны пры правядзенні археалагічных даследаванняў і натурным абследаванні на плошчы 60 х 70 х 78 м.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць уздоўж крайніх насыпаў могільніка праз кропкі 1-2-3-4-5-1 з каардынатамі 53°59'17.8''/ 27°18'16.7'' – 53°59'16.3''/ 27°18'17.8'' – 53°59'15.8''/ 27°18'19.0'' – 53°59'15.5''/ 27°18'17.2'' – 53°59'15.9''/ 27°18'15.6'' – 53°59'17.8''/ 27°18'16.7''.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, магчыма пасля пазбаўлення статусу гіторыка-культурнай каштоўнасці на падставе пункта 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

10. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў на тэрыторыі, непасрэдна прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

11. Ахоўная зона прылягае да курганнага могільніка з усіх бакоў.

12. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 6-7-8-9-10-11-12-13-14-6 з каардынатамі 53°59'19.4''/ 27°18'16.5'' – 53°59'18.9''/ 27°18'19.4'' – 53°59'17.4''/ 27°18'20.2'' – 53°59'15.5''/ 27°18'21.6'' – 53°59'14.5''/ 27°18'20.6'' – 53°59'13.8''/ 27°18'17.0'' – 53°59'15.5''/ 27°18'12.6'' – 53°59'17.1''/ 27°16'13.6'' – 53°59'18.5''/ 27°18'14.1'' – 53°59'19.4''/ 27°18'16.5''.

13. Зона аховы культурнага пласта (слоя) вызначана ў межах ахоўнай зоны і тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

14. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных работ без прыняцця мер па забеспячэнні правядзення археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы
нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці
«Курганны могільнік»
(шыфр – 613В000342),
які размешчаны за 1,8 км на паўднёвы
захад ад цэнтра горада Заслаўе
Мінскага раёна
Мінскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.