УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 снежня 2015 г. № 485

У мэтах удасканалення прававога рэгулявання аховы археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў:

1. Устанавіць, што:

1.1. археалагічныя артэфакты*, якія выяўлены пры правядзенні археалагічных даследаванняў або выпадкова, падлягаюць перадачы ў дзяржаўную ўласнасць;

1.2. пошук** археалагічных аб’ектаў*** і (або) археалагічных артэфактаў можа ажыццяўляцца толькі пры правядзенні археалагічных даследаванняў на падставе дазволу на права правядзення археалагічных даследаванняў, які выдаецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі (далей – дазвол);

1.3. дазвол выдаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах навуковым арганізацыям або музеям, у якіх працуюць на ўмовах працоўных дагавораў (кантрактаў) або ажыццяўляюць дзейнасць на падставе грамадзянска-правававых дагавораў фізічныя асобы (далей – фізічныя асобы, якія працуюць на ўмовах дагавораў), якія адначасова адпавядаюць наступным крытэрыям:

маюць вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «Археалогія», «Гісторыя (Археалогія)»;

валодаюць навуковымі практычнымі ведамі, неабходнымі для правядзення археалагічных даследаванняў і падрыхтоўкі навуковай справаздачы аб выкананых археалагічных палявых работах;


Документ показан в сокращенном (демонстрационном) режиме.