УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

10 ліпеня 2006 г. № 435

Аб некаторых пытаннях перамяшчэння музейных прадметаў праз мяжу Рэспублікі Беларусь

 

У мэтах забеспячэння захаванасці музейных прадметаў, іх агульнадаступнасці і павышэння эфектыўнасці выкарыстання, у тым ліку ў якасці аб’ектаў міжнароднага культурнага абмену:

1. Устанавіць, што музейныя прадметы, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, вывазу за межы Рэспублікі Беларусь на пастаяннае захоўванне не падлягаюць, за выключэннем выпадкаў, калі:

вываз ажыццяўляецца ў адпаведнасці з уступіўшым у сілу міжнародным дагаворам Рэспублікі Беларусь аб рэстытуцыі культурных каштоўнасцей згодна з рашэннем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, якое прымаецца па кожнаму факту перамяшчэння культурных каштоўнасцей;

музейныя прадметы, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь (за выключэннем тых, што прызнаны гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі), абменьваюцца на іншыя музейныя прадметы або прадметы музейнага значэння, якія знаходзяцца ў замежных музеях. Абгрунтаваннем для абмену з’яўляецца рашэнне Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, якое прымаецца па кожнаму факту перамяшчэння культурных каштоўнасцей пры наяўнасці пісьмовай дамоўленасці паміж музеямі і згодна з хадайніцтвам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб раўназначнасці абмену.

2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з дадзеным Указам.


Документ показан в сокращенном (демонстрационном) режиме.