ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

16 чэрвеня 2014 г. № 162-З

Аб беларусах замежжа

Для мэт гэтага Закона выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя тэрміны і іх азначэнні:

беларусы замежжа – асобы, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь і ідэнтыфікуюць сябе як беларусы або з’яўляюцца выхадцамі з тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь;

грамадскія аб’яднанні (арганізацыі) беларусаў замежжа – добраахвотныя аб’яднанні беларусаў замежжа, створаныя імі ва ўстаноўленым заканадаўствам замежнай дзяржавы парадку ў мэтах сумеснай рэалізацыі сваіх нацыянальных, культурных і іншых правоў;

грамадскія аб’яднанні па сувязях з беларусамі замежжа – грамадскія аб’яднанні, створаныя ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку ў мэтах садзейнічання беларусам замежжа ў рэалізацыі іх нацыянальных, культурных і іншых правоў;

дзяржаўная палітыка Рэспублікі Беларусь у галіне адносін з беларусамі замежжа (далей – дзяржаўная палітыка ў галіне адносін з беларусамі замежжа) – комплекс мер, накіраваных на падтрымку беларусаў замежжа, якія прымаюцца дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі Рэспублікі Беларусь у мэтах садзейнічання беларусам замежжа ў рэалізацыі іх нацыянальных, культурных і іншых правоў.

Гэты Закон вызначае асноўныя прынцыпы, мэты і напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў галіне адносін з беларусамі замежжа ў мэтах забеспячэння салідарнасці беларусаў ва ўсім свеце, захавання нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці беларусаў замежжа і ўмацавання іх сувязей з Рэспублікай Беларусь, а таксама катэгорыі асоб, якія адносяцца да беларусаў замежжа, і меры дзяржаўнай падтрымкі, што аказваецца беларусам замежжа ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі.


Документ показан в сокращенном (демонстрационном) режиме.